IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце»

13.11.2024

23-24 кастрычніка 2024 г. у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава адбылася

IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце».

Мэта канферэнцыі: Абмен навукова-даследчым вопытам ў сферы ўзаемаадносін мовы, літаратуры і нацыянальнай культуры, выпрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні беларускай мовы і літаратуры ў сферы культурнага жыцця, адукацыі і гуманітарнай бяспекі беларускай дзяржавы.

Зязюлькіна В.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, прыняла ўдзел у канферэнцыі, на якой прадставіла свой досвед працы «Ц’ютарства як сродак фарміравання культуры даследчай дзейнасці навучэнца».